Сёння ў інстытуце адбылася сустрэча-прэзентацыя з Ігарам Лявонавічам Капыловым, дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Аляксандрам Віктаравічам Бараноўскім, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якая была прысвечана вынікам навуковых даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне мовазнаўства і краязнаўства.
Госці мерапрыемства наведалі выставу-прэзентацыю асноўных напрамкаў дзейнасці Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
На сустрэчы прысутнічалі больш за 250 чалавек: кіраўніцтва і супрацоўнікі інстытута, начальнікі аддзелаў па адукацыі г.Віцебска, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, грамадазнаўства.
У размове з прысутнымі Ігар Лявонавіч расказаў аб фактарах захавання моў ва ўмовах глабалізацыі, паразважаў аб уплыве штучнага інтэлекту на іх функцыянаванне, адзначыў важнасць папулярызацыі беларускай мовы ў грамадстве. Гаворачы аб ролі дзейнасці вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў гэтым напрамку, Ігар Лявонавіч прадставіў аўдыторыі кнігу “Беларуская мова ад А да Я”, расказаў пра яе прызначэнне, структуру.
Аляксандр Віктаравіч пазнаёміў з работай Інстытута гісторыі НАН, з навуковымі даследаваннямі ў галіне краязнаўства, расказаў пра новыя навуковыя выданні па гісторыі, адказаў на пытанні настаўнікаў па даследчай дзейнасці вучняў.
На сустрэчы адбылося ўзнагароджанне Граматамі аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі настаўнікаў, якія далучаюць высокаматываваных вучняў да даследчай дзейнасці, да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах.
І.Л. Капылоў уручыў рэктару інстытута Вользе Віктараўне Лапацінскай кнігу “Беларуская мова ад А да Я” для карыстання і на ўспамін аб сустрэчы, якая прайшла ў цёплай і прыязнай атмасферы.
Кожны жадаючы мог набыць кнігі Выдавецкага дома «Беларуская навука» і атрымаць аўтограф аўтара.