Завітайце да «Роднага слова»!

29.06.2023

Згодна з Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2023 г. № 146, у 2023/2024 навучальным годзе запланавана нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі, адной з задач якога з’яўляецца выяўленне ўзроўню функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў. Комплекс дыягнастычных мерапрыемстваў будзе ўключаць маніторынг чытацкай адукаванасці, якая выступае асновай для развіцця функцыянальнай пісьменнасці і фарміруецца на ўроках мовы і літаратуры.

Для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова” з ліпеньскага нумара 2023 года публікуе цыкл тэматычных артыкулаў, прысвечаных пытанням методыкі фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Матэрыялы будуць насіць як тэарэтыка-метадычны, так і практычны характар, што паспрыяе развіццю прадметных кампетэнцый і ўдасканаленню метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў. У дапамогу ім будуць прапанаваны дыдактычныя комплексы, накіраваныя на фарміраванне асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў, дыягнастычныя заданні і інш.

На часопіс “Роднае слова” можна падпісацца ў аддзяленнях “Белпошты” да 27 чэрвеня 2023 года.

Шаноўныя калегі, завітайце да “Роднага слова”! Будзьце ў курсе найноўшых адукацыйных тэндэнцый!