ІІ абласны адукацыйны форум аб’яднаў 250 школьнікаў, навучэнцаў, педагогаў і прадстаўнікоў прадпрыемстваў з усяго Паўночнага рэгіёна. У Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі яны азнаёміліся з прафесіямі, якія фарміруюць энергетычную будучыню рэгіёна, і прынялі ўдзел у займальных майстар-класах: паспрабавалі сябе ў ролі інжынера, тэхнолага і нават энергааўдытара.
Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі актыўна падтрымлівае энергазберагальныя ідэі, распаўсюджвае перадавы вопыт у гэтай сферы.
Падрабязней:
https://www.youtube.com/watch?v=FAO2Ly7yXpk&list=PLSY7Gkbv4te87x1W_LxhEABP6Au4QVOeY&index=1&t=807s