Чым прываблівае аграрны профіль школьнікаў, расказала Валянціна Пікулік

27.11.2025

Агракласы з’явіліся ў беларускіх школах 7 гадоў назад, займалася ў іх тады звыш 1,2 тысячы дзесяцікласнікаў. Гэта супастаўна з колькасцю навучэнцаў класаў і груп аграрнай накіраванасці толькі на Віцебшчыне ў мінулым навучальным годзе. Чым прываблівае профіль школьнікаў і іх бацькоў, як складвалася сістэма работы з агракласамі ў паўночным рэгіёне і чым яна адметная —  карэспандэнту “Настаўніцкай газеты” расказала начальнік цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці ВАІРА Валянціна Пікулік.

Вольга Лапацінская, рэктар Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі:

— Напрацоўкі ВАІРА і Віцебскай вобласці па ранняй прапедэўтыцы і профільнай падрыхтоўцы ў класах (групах) аграрнай накіраванасці запатрабаваны не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Яркім пацвярджэннем гэтага з’яўляецца арганізаваны намі на базе інстытута ў лютым 2025 года сумесна з ВДАВМ і Башкірскім дзяржаўным аграрным універсітэтам І Міжнародны форум “Аграрная адукацыя: пераемнасць, супрацоў­ніцтва, будучыня”. Спачатку мы планавалі правесці яго разам з калегамі з Башкірыі, але ў выніку да нас далучыліся амаль усе профільныя ўстановы вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі. Трансляцыя мерапрыемстваў форуму ішла на суседнюю краіну, у Віцебск прыехала каля 100 калег з расійскіх рэгіёнаў ад Керчы да Екацярынбурга — прадстаўнікі вышэйшай школы, каледжаў і агульнаадукацыйных устаноў. Дыстанцыйна далучыўся Казахстан, і, дзякуючы форуму, мы пасябравалі з Кыргызстанам — у гэтых краінах ёсць аналаг нашых агракласаў. Як вынік, за мінулы і пачатак бягучага навучальнага года мы паўдзельнічалі ў шэрагу міжнародных мерапрыемстваў ужо не выключна па аграрным, але і па іншых профілях, напрыклад, педагагічным. Гэтае супрацоўніцтва і ўзаемнае ўзбагачэнне працягваюцца.

Падрабязней:

https://nastgaz.by/chym-pryvablivae-agrarny-profil-shkolnikau-raskazala-valyantsina-pikulik/