«Ведаем як… Навучым!»: эфектыўныя практыкі прэзентавалі ў Акадэміі адукацыі абласныя ІРА

18.12.2024

Міжінстытуцкі фестываль «Шляхі ўдасканалення дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых» стаў ужо традыцыйным і аб’яднаў прарэктараў, прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і метадыстаў рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі. Ярка і пераканаўча, змястоўна і дынамічна прадэманстравалі свае лепшыя напрацоўкі пад назвай «Ведаем як… Навучым!» каманды інстытутаў. 

У практыку работы Віцебскага абласнога ІРА ўвайшлі круглыя сталы, тэматычныя семінары, педагагічныя шатлы, навукова-практычныя канферэнцыі, форумы, творчыя конкурсы і г. д. Тэматыка гэтых мерапрыемстваў вызначаецца часам і планам работы. Прастаўнікі каманды прэзентавалі прысутным прыёмы, якія служаць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Было выкарыстана воблака слоў, педагогі працавалі ў групах, збіралі пазлы. Рэфлексія праводзілася з дапамогай папяровых мабільных тэлефонаў, на якіх удзельнікі напісалі, што новага яны даведаліся, і ацанілі майстар-клас.

Падрабязней: https://nastgaz.by/vedaem-yak-navuchym-efektyunyya-praktyki-prezentavali-u-akademii-adukatsyi-ablasnyya-ira/