Дыялогавая пляцоўка па апрабацыі новага прадмета "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай" у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі

03.04.2024

З новага навучальнага года ва ўсіх школах Беларусі ўводзіцца новы прадмет "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". Вучэбны дапаможнік распрацаваны для навучэнцаў 10 класаў. Сёлета ён праходзіць апрабацыю ў 14 установах адукацыі рэспублікі, у эксперыменце ўдзельнічаюць і дзве школы Віцебскай вобласці. З удзелам экспертаў і настаўнікаў арганізавалі дыялогавую пляцоўку ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Гаворка ішла пра рэалізацыю вучэбнай праграмы "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі", асаблівасці выкладання новага прадмета.

Падрабязней: https://www.youtube.com/watch?v=YIv3Uz1-8vs&t=549s