Дыялогавая пляцоўка з педагогамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

03.08.2023

3 жніўня 2023 года каля 300 педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці, супрацоўнікі інстытута развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў (цэнтра) сталі ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі па выніках абмеркавання новых падыходаў да выніковай атэстацыі навучэнцаў па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама выкладання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вучэбных прадметаў сацыяльна-гуманітарнага накірунку. Мерапрыемства праведзена Віцебскім абласным інстытутам развіцця адукацыі ў вочным і дыстанцыйным фармаце. Студыі падключэння былі арганізаваны ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці.

Мадэратарамі мерапрыемства выступілі Лапацінская Вольга Віктараўна, рэктар дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі", Гінчук Валянціна Васільеўна, дырэктар навукова-метадычнай установы "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Аляксеева Алена Леанідаўна, начальнік цэнтра развіцця дадатковай адукацыі дарослых дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі", Семяновіч Ала Георгіеўна, начальнік упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі".

На сустрэчы з педагогамі Віцебшчыны дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук падкрэсліла, што ніводная ініцыятыва і прапанова, выказаныя педагогамі краіны па ўдасканальванні сістэмы адукацыі, не застаюцца без увагі, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”. У ходзе дыялогу з педагогамі Віцебшчыны дырэктар Нацыя­нальнага інстытута адукацыі азнаёміла з асноўнымі вынікамі рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання па пытаннях цэнтралізаванага экзамену. 

Падрабязней: https://nastgaz.by/78-pedagogau-stanoucha-atsenvayuts-navatsyyu-valyantsina-ginchuk-ab-vynikah-satsyyalagichnaga-dasledavannya-pa-pytannyah-tse/amp/ 

https://akademy.by/index.php/ru/glavnye-novosti/663-dialogovaya-ploshchadka-po-obsuzhdeniyu-aktualnykh-voprosov-razvitiya-sistemy-obshchego-srednego-obrazovaniya 

https://adu.by/ru/homeru/news/novostnaya-lenta/dialogovaya-ploshchadka-s-pedagogami-uchrezhdenij-obshchego-srednego-obrazovaniya.html