Радзіма пачынаецца з цябе. Работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі абмеркавалі ў Віцебску

14.04.2023

Работу па ваенна-­патрыятычным выхаванні моладзі абмеркавалі на абласным міжведамасным семінары­-практыкуме ў Лужасне і Віцебску. Двухдзённая праграма была арыентавана на вывучэнне як тэарэтычных аспектаў, так і перспектыўных практык, што пацвердзілі эфектыўнасць і вартыя далейшага маштабавання. Старт семінару далі ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы, дзе праходзіла пленарнае пасяджэнне і разгарнуліся шматлікія тэматычныя пляцоўкі. Выставу метадычных распрацовак і літаратуры па грамадзянска-патрыятычным выхаванні прадставіў ВАІРА сумесна з музеем “Гісторыя Заронаўскага краю” Цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна, Народным музеем 39-й арміі гімназіі № 5 Віцебска імя І.І.Люднікава, ваенна-патрыятычнымі клубамі “Русічы” Аршанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і “Пошук” Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа.

Падрабязней: https://nastgaz.by/radzima-pachynaetstsa-z-tsyabe-rabotu-pa-vaenna-patryyatychnym-vyhavanni-moladzi-abmerkavali-u-vitsebsku/amp/