«Адукацыя XXI стагоддзя: традыцыі і інавацыі». Педагагічны марафон у Віцебску аб’яднаў звыш 250 удзельнікаў

28.04.2023

Маштабны двухдзённы педагагічны марафон на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі ўключаў разнастайныя інтэрактыўныя формы работы, у тым ліку круглы стол, псіхолага-педагагічны брыфінг, метадычныя пляцоўкі і майстар-класы. Па словах загадчыка кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі ВАІРА Ірыны Селязнёвай, ідэя форуму ўзнікла ў мінулым годзе, калі інстытут арганізаваў канферэнцыю, прысвечаную развіццю інтэлектуальнай адоранасці навучэнцаў.

Падрабязней: https://nastgaz.by/adukatsyya-xxi-stagoddzya-tradytsyi-i-inavatsyi-pedagagichny-marafon-u-vitsebsku-ab-yadnau-zvysh-250-udzelnikau/amp/