Пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага фестывалю «Педагагічны дэбют» вызначылі ў Віцебску

01.03.2023

Лепшых маладых настаўнікаў ушанавалі ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. З шасці дзясяткаў настаўнікаў у абласны этап конкурсу выйшлі 14. Яны змагаліся за званне лепшых у чатырох намінацыях: маладыя выхавацель дашкольнай адукацыі і настаўнік, маладыя дырэктар і загадчык дашкольнай установы. Пераможцы абласнога этапа прадставяць Віцебшчыну на заключным этапе рэспубліканскага фестывалю «Педагагічны дэбют».

Падрабязней: https://vtv.by/2023/03/01/peramozhca-ablasnoga-jetapa-rjespublikanskaga-festyvalju-pedagagichny-djebjut-vyznachyli-vicebsku-vidjea/