Першы юбілей Рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі навучэнцы сустракаюць новымі рэкордамі. Самай маладой, працяглай па часе і складанай па колькасці тураў і заданняў алімпіядзе спаўняецца пяць гадоў. У паўночным рэгіёне за ўвесь гэты час абласныя этапы прымала Віцебскае кадэцкае вучылішча. Як паведаміў метадыст цэнтра педагагічных ініцыятыў у рабоце з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Пётр Кавальчук, папулярнасць алімпіяды з кожным годам расце, павялічваецца колькасць жадаючых да яе далучыцца.
Падрабязней: https://nastgaz.by/nathnits-na-rekordy/