Супрацоўніцтва з установамі адукацыі Пскоўшчыны выходзіць на новы ўзровень

16.12.2022

Супрацоўніцтва з установамі адукацыі Пскоўшчыны выходзіць на новы ўзровень. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення абмеркавалі педагогі Пскоўскай вобласці з беларускімі калегамі. У Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі расійскія госці азнаёміліся з выставай-прэзентацыяй настаўнікаў і навучэнцаў, формамі і метадамі работы віцебскіх спецыялістаў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні школьнікаў. Удзельнікі сустрэчы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Пскоўскім абласным інстытутам павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі і Віцебскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. 

Падрабязней: https://www.youtube.com/watch?v=9j7hGP3sikQ&list=PLSY7Gkbv4te87x1W_LxhEABP6Au4QVOeY&index=1&t=201s 

https://vitbichi.by/news/obshchestvo/post57420.html 

https://vitvesti.by/obrazovanie/v-vitebske-pedagogi-belarusi-i-rossii-obsudili-grazhdansko-patrioticheskoe-vospitanie-molodezhi.html 

https://pln-pskov.ru/society/471499.html