Зацікаўленасць у рэалізацыі праекта па ўкараненні комплексу сучасных лічбавых рэсурсаў, іх распаўсюджванні, стварэнні новых праявілі педагагічныя супольнасці Брэста, Магілёва і Віцебска. Упершыню інавацыйны праект рэалізуецца на базе ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых.
— Аб укараненні ў практыку сучасных апрабаваных лічбавых рэсурсаў сёння ведае кожны выхавальнік дашкольнай адукацыі нашай вобласці, — упэўнена Аксана Уладзіміраўна Астапюк, начальнік аддзела дашкольнай адукацыі Віцебскага абласнога ІРА. — Дасягненнем інавацыйнага праекта з'яўляецца цеснае ўзаемадзеянне і абмен вопытам у стварэнні лічбавых рэсурсаў паміж АПА, ІРА і ўстановамі дашкольнай адукацыі трох рэгіёнаў. Мы фіксуем павелічэнне запытаў ад карыстальнікаў на прадастаўленне лагінаў, пароляў і колькасці педагогаў, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, арганізаваных супрацоўнікамі нашага інстытута.
Падрабязней: https://academy.edu.by/images/SMI/2022_07_01.jpg