Фармат — без гальштукаў!

27.06.2022

Ярка, дынамічна, крэатыўна прайшла традыцыйная штогадовая сустрэча педагогаў Віцебшчыны са стажам работы да трох гадоў. Мітап #Вышэй! сёлета аб’яднаў 112 удзель­нікаў, якіх гасцінна сустрэла сярэдняя школа № 31 імя В.З.Харужай абласнога цэнтра. Па словах начальніка цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Валянціны Пікулік, прапанаваны арганізатарамі фармат мерапрыемства — без гальштукаў. Іншымі словамі — знаёмства, пошук аднадумцаў, абмен працоўнымі і творчымі здабыткамі, актыўны адпачынак, магчымасць праявіць свае навыкі і таленты, пашырыць веды, натхніцца новымі ідэямі.

Падрабязней: https://nastgaz.by/farmat-bez-galshtukau/