За алімпіяднымі дыпломамі — алімпійскія медалі

24.05.2022

Прадстаўнікі Віцебскага, Полацкага, Пастаўскага раёнаў і Наваполацка паказалі найлепшыя вынікі на заключным этапе абласной алімпіяды па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” сярод навучэнцаў 7—8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У спаборніцтва ўступілі 40 лідараў раённых этапаў алімпіяды, пароўну юнакоў і дзяўчат. На шляху да перамогі ім трэба было паспяхова пераадолець тры туры: тэарэтычны, спартыўныя гульні, плаванне. 

Па словах метадыста цэнтра педагагічных ініцыятыў у рабоце з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Пятра Кавальчука, сярэднія і лепшыя вынікі алімпіяды-2022 у большасці выпадкаў пераўзыходзяць аналагічныя за мінулы год, відавочна станоўчая дынаміка. Як правіла, лідзіруюць навучэнцы, якія дадаткова і сістэматычна займаюцца ў спартыўных секцыях, гуртках па месцы вучобы, а таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі і пераможцамі абласной і рэспубліканскай спартакіяд школьнікаў.

Падрабязней: https://nastgaz.by/za-alimpiyadnymi-dyplomami-alimpijskiya-medali/