Абласны клуб педагогаў-псіхолагаў пачне работу на Віцебшчыне

20.01.2022

Клуб педагогаў-псіхолагаў Віцебскай вобласці будзе дзейнічаць на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі і апорных пляцовак у цесным кантакце з галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама, упраўленнямі і аддзеламі па адукацыі райгарвыканкамаў і адміністрацый раёнаў Віцебска, установамі адукацыі розных узроўняў. Удзельнікамі клуба на добраахвотнай аснове могуць стаць дасведчаныя прафесіяналы і таленавітыя маладыя спецыялісты з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, творча працуючыя педагогі-псіхолагі і спецыялісты ўстаноў адукацыі, якія цікавяцца праблемамі псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.

Падрабязней: https://ng-press.by/2022/01/20/ablasny-klub-pedagogau-psiholagau-pachne-rabotu-na-vitsebshchyne/