Крэатыўнасць, кампетэнтнасць і творчы падыход

24.07.2021

У мінулым навучальным годзе было прынята рашэнне аб стварэнні ў нашай краіне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу. Яго мэтай з’яўляецца навукова-метадычнае забеспячэнне, накіраванае на аптымізацыю арганізацыі адукацыйнага працэсу агульнай сярэдняй адукацыі. Увесь аб’ём матэрыялу, якім трэба было напоўніць новы адукацыйны кантэнт, быў падзелены паміж абласнымі інстытутамі развіцця адукацыі нашай краіны. Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі таксама атрымаў заданне распрацаваць пэўны аб’ём матэрыялаў. Кіраванне гэтым працэсам (а ён працягваецца да гэтага часу) ажыццяўляла каманда метадыстаў ВАІРА пад кіраўніцтвам начальніка цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і аналізу яе якасці Валянціны Уладзіміраўны Пікулік, якая з’яўляецца каардынатарам гэтай работы па Віцебскай вобласці.

Падрабязней: https://nastgaz.by/kreatyunasts-kampetentnasts-i-tvorchy-padyhod/