Ініцыятыва правядзення аднаго з самых вядомых і рэйтынгавых беларускіх конкурсаў па эканоміі і беражлівасці належыць Віцебскай вобласці. Менавіта тут некалі адбыліся першыя “Энергамарафоны”, якія неўзабаве набылі папулярнасць па ўсёй краіне. У выніку абласны конкурс атрымаў статус спачатку адкрытага, а затым рэспубліканскага. Арганізатарамі конкурсу на Віцебшчыне выступаюць абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, абласны інстытут развіцця адукацыі.
Падрабязней: https://nastgaz.by/zberagchy-dzelya-buduchyni/