Двухдзённы семінар “Інфармацыйнае суправаджэнне паспяховых педагагічных практык” для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце, кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў, педагогаў-арганізатараў і настаўнікаў-прадметнікаў устаноў адукацыі рэгіёна адбыўся на базе Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Семінар быў накіраваны на павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і прысвечаны разгляду зместавых аспектаў фарміравання паспяховых педагагічных практык, сучасных інструментаў і каналаў іх інфармацыйнага суправаджэння, вопыту ўстаноў адукацыі ў дадзеным напрамку. У абмеркаваннях прыняла ўдзел начальнік аддзела выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Вольга Дарожка.
Падрабязней: