У Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры” прайшла прэзентацыя вопыту педагагічнай дзейнасці настаўнікаў сярэдняй школы №12 Віцебска імя Л.М.Філіпенкі Н.П.Кісялёвай, Ж.В.Дадэркінай, А.М.Клімянковай, А.Г.Арцямёнка, Т.У.Аляксеевай.
Слухачы курсаў з поспехам выканалі заданні, атрымаўшы за іх пэўную колькасць балаў (было адзначана ў маршрутным лісце), сабралі букет У.Караткевічу і змаглі прачытаць афарызмы самога аўтара. Дарэчы, па колькасці набраных на станцыях балаў вучні былі ацэнены. Мерапрыемства яскрава засведчыла, што прадстаўленыя на ім формы работы дазваляюць вучням самастойна канструяваць свае веды, арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, развіваюць крытычнае і творчае мысленне.
Падрабязней: https://portfolio.ng-press.by/metadychnaya-skarbonka/zhytstsyo-daetstsa-kab-u-zhytstsi-tvaryts/