У 2018 годзе ў школах краіны адкрыліся агракласы. Мэта іх даволі празрыстая – папулярызаваць сярод моладзі сельскагаспадарчыя прафесіі, забяспечыць бесперапынную аграрную адукацыю. Важнасць гэтага не раз агучваў перад педагагічным актывам рэгіёна старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Начальнік цэнтра Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Валянціна Пікулік упэўнена, што самае галоўнае ў гэтай рабоце – зламаць стэрэатыпы пра тое, што сельская гаспадарка – гэта скрозь брудная, цяжкая ручная праца. Прычым не толькі ў свядомасці дзяцей, але і іх бацькоў, якія выраслі з такімі перакананнямі і гатовы “аддаць” сваё дзіця куды заўгодна, але не ў сельскагаспадарчую прафесію. А пачынаць гэту работу трэба, бадай, яшчэ з дзіцячага сада. Відавочна ж, што сельскай гаспадарцы патрэбны кваліфікаваныя спецыялісты, гатовыя працаваць на сучасным абсталяванні, развіваць галіну, весці яе наперад. А без прытоку маладой сілы гэта немагчыма.
Падрабязней: http://www.shumilino.by/?p=57136