За натхненнем — у бібліятэку

16.06.2020

У Віцебскай вобласці падведзены вынікі першага этапу VI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. На конкурс прадстаўляецца вопыт дзейнасці бібліятэк, размешчаных у гарадской мясцовасці і сельскіх населеных пунктах, па адным з выбраных напрамкаў: папаўненне бібліятэчных фондаў літаратурай праваслаўнай накіраванасці, зацвяр­джэнне ў свядомасці грамадства станоўчага вобраза мнагадзетнай сям’і і неабходнасці абароны свяшчэннага дару жыцця, работа з дзецьмі і моладдзю па патрыятычным выхаванні на традыцыях праваслаўя, падтрымка гарманічнага духоўнага развіцця асобы, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноўных прынцыпаў маралi, збор і сістэматызацыя матэрыялаў па гісторыі праваслаўя роднага краю, арганізацыя работы па аднаўленні і праслаўленні імёнаў праваслаўных служыцеляў краю.

— Установы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнічнай адукацыі Віцебшчыны заўсёды актыўна і вынікова выступаюць у конкурсе. З 2015 года пераважная большасць удзельнікаў заключнага этапу з нашага рэгіёна становяцца пераможцамі, сярод устаноў адукацыі мы ўтрымліваем лі­дзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы, — паведаміла метадыст інфармацыйна-аналітычнага аддзела Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алена Бабіч. 

Падрабязней: https://nastgaz.by/za-nathnennem-u-bibliyateku/