Святло надзей, пасеянае ў лёсах

25.06.2020

Амаль утрая павялічылася сёлета ў параўнанні з 2018/2019 навучальным годам колькасць пераможцаў і прызёраў міжнародных алімпіяд з ліку навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебшчыны. Самую важкую скарбонку ўзнагарод — залаты, сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі — сабралі навучэнцы гімназіі № 2 абласнога цэнтра — другі вынік у краіне, лепш выступілі толькі прадстаўнікі Ліцэя БДУ. Дырэктар гімназіі Канстанцін Кісялёў адзначае: "Найперш мы маем пераканаўчы паказчык эфектыўнасці дэталёва выбудаванай сістэмы работы з адоранымі навучэнцамі і іх педагогамі на ўсіх узроўнях, пачынаючы ад рэгіянальнага, дзе пры поўным садзейнічанні кіраўніцтва вобласці наладжана цеснае супрацоўніцтва паміж галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама, абласным інстытутам развіцця адукацыі (структура якога ў пачатку 2019/2020 навучальнага года істотна змянілася, у прыватнасці, быў адкрыты цэнтр педагагічных ініцыятыў у рабоце з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі) і ўстановамі вышэйшай адукацыі, да раённых (гарадскіх) і ўнутрышкольных ... Пераможца рэспубліканскіх і міжнародных інтэлектуальных спаборніцтваў — яркі талент, з якім трэба працаваць асабіста, адсюль вынікае абавязковая наяўнасць індывідуальнага вучэбнага плана. Другі складнік — штодзённая карпатлівая работа навучэнца са сваім настаўнікам у каардынацыі з бацькамі і, па меры неабходнасці, пры ўдзеле вядучых педагогаў-прадметнікаў установы, раёна, горада і вобласці, спецыялістаў вышэйшай школы і абласнога інстытута развіцця адукацыі".

Падрабязней: https://nastgaz.by/svyatlo-nadzej-paseyanae-u-lyosah/