Скарбніца вопыту

18.06.2020

Эфектыўныя формы метадычнай работы ў дашкольнай адукацыі Віцебшчыны прадставілі ўдзельнікі XXXVI пасяджэння абласнога педагагічнага клуба “Праблемы. Пошукі. Знаходкі”. Па традыцыі сустрэча прахо­дзіла на базе Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і другі раз — у дыстанцыйным рэжыме. Як паведаміла начальнік аддзела дашкольнай адукацыі ВАІРА Аксана Астапюк, новы фармат унёс пэўныя канструктыўныя карэктывы ў змест і форму работы клуба. Да пасяджэння далучыліся як пастаянныя члены аб’яднання — метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў і кіраўнікі вядучых устаноў дашкольнай адукацыі рэгіёна, так і запрошаныя педагагічныя работнікі, у тым ліку выхавальнікі і спецыялісты дашкольнай адукацыі, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў.

Падрабязней: https://nastgaz.by/skarbnitsa-vopytu/