Сёння ў інстытуце прайшла творчая сустрэча “Роднае слова”: традыцыі і перспектывы прафесійнага ўзаемадзеяння” з удзелам галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова” Наталлі Мікалаеўны Шапран і аўтараў выдання.
На сустрэчы педагогі даведаліся:
- чаму настаўнікі называюць “Роднае слова” часопісам для прафесійнага натхнення;
- чым выданне адрозніваецца ад іншых навуковых СМІ;
- чым карысны часопіс для сучаснага педагога;
- як стаць аўтарам гэтага аўтарытэтнага выдання.

Падчас мерапрыемства адбыўся майстар-клас “Выкарыстанне часопісных матэрыялаў у прафесійнай дзейнасці педагогаў”. Сваім вопытам падзяліўся Яўген Валер’евіч Есіс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” ДУА “Сярэдняя школа №16 г.Мазыра”. Таксама педагогі пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй сяброўскіх шаржаў на класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якуба Коласа (паводле аўтарскага цыкла даследчыка беларускай літаратуры С.У.Шапрана).
