Сёння прайшлі навучальныя курсы «Фарміраванне паняційнага мыслення вучняў на ўроках беларускай літаратуры» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Семінар быў накіраваны на ўдасканаленне кампетэнцый педагогаў па пытаннях дыягностыкі, развіцця і фарміравання паняційнага мыслення вучняў на ўроках беларускай літаратуры. Вопытам работы падзялілася Галіна Анатольеўна Сухава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст" ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Віцебска імя В.Ф.Маргелава».
Падчас практычных заняткаў удзельнікі разгледзелі сутнасць паняцця «паняційнае мысленне», яго структуру і ўзроўні, а таксама метадычныя падыходы да арганізацыі навучання з пазіцыі фарміравання паняційнага мыслення. Асаблівую цікавасць выклікала практычная частка, прысвечаная сучасным інструментам фарміравання паняційнага мыслення: структураванню і візуалізацыі паняццяў, візуалізацыі літаратурных сюжэтаў. Удзельнікі пазнаёміліся з эфектыўнымі практыкамі, тэхналогіямі і заданнямі, накіраванымі на развіццё лагічнага, аналітычнага і абстрактнага мыслення пры вывучэнні літаратурных твораў і тэарэтыка-літаратурных паняццяў.
Падвядзенне вынікаў семінара адбылося ў дзелавой і канструктыўнай атмасферы. Удзельнікі адзначылі актуальнасць і практычную значнасць прадстаўленых матэрыялаў, а таксама выказалі ўпэўненасць у мэтазгоднасці іх выкарыстання ў далейшай прафесійнай дзейнасці.
.jpg)