Сёння прайшлі навучальныя курсы «Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці на ўроках беларускай літаратуры» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Семінар быў накіраваны на ўдасканаленне кампетэнцый педагогаў у пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў. Сваім вопытам падзялілася Любоў Віктараўна Сякацкая, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Гімназія №2 г.Оршы».
.jpg)
Падчас практычных заняткаў удзельнікі разгледзелі сутнасць паняцця «функцыянальная адукаванасць», яе структуру і віды, метадычныя падыходы да арганізацыі навучання з пазіцыі фарміравання функцыянальнай адукаванасці.
.jpg)
Асаблівую цікавасць выклікала практычная частка, прысвечаная тэхналогіі стварэння кросэнса і выкарыстанню рабочых лістоў для індывідуалізацыі і самастойнага аналізу тэксту, а таксама знаёмству з магчымасцямі постарнай прэзентацыі як спосабу візуалізацыі вучэбнага матэрыялу і развіцця камунікатыўных навыкаў.
Падвядзенне вынікаў семінара адбылося ў дзелавой і канструктыўнай атмасферы. Удзельнікі адзначылі актуальнасць і практычную значнасць прадстаўленых матэрыялаў, а таксама выказалі ўпэўненасць у мэтазгоднасці іх выкарыстання ў далейшай прафесійнай дзейнасці. Ад імя ўсіх удзельнікаў семінара была выказана ўдзячнасць арганізатарам і асабіста Любові Віктараўне за змястоўную і практыка-арыентаваную працу.
.jpg)