Ад тэорыі да практыкі: павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

04.09.2026

З 31 жніўня па 4 верасня адбылося павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Удасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу”.

На працягу тыдня слухачы паглыбілі веды ў галіне педагогікі, псіхалогіі, методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры, а таксама засвоілі сучасныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Вучэбныя заняткі праводзілі вопытныя выкладчыкі кафедры педагогікі, псіхалогіі, прыватных методык і менеджменту адукацыі інстытута.

    

Уласным педагагічным вопытам падзялілася Людміла Віктараўна Шырынава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”. На практычных занятках слухачы актуалізавалі веды аб сучасных лінгваметадычных падыходах, разгледзелі іх практычную рэалізацыю ў сістэме кампетэнтнаснага навучання.

Падчас павышэння кваліфікацыі настаўнікі наведалі мерапрыемства ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна – літаратурную вечарыну “Як зацвітуць у лесе верасы…”, прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння вядомага земляка, журналіста і паэта Алега Салтука. Настаўнікі падкрэслілі важнасць такіх сустрэч для захавання культурнай спадчыны Віцебшчыны, выхавання любові да роднага слова і павагі да творчасці таленавітых землякоў.

  

Павышэнне кваліфікацыі стала важным этапам у прафесійным развіцці настаўнікаў, дазволіла ім абнавіць веды, асвоіць новыя методыкі і падзяліцца вопытам з калегамі.