Прафесійны арыенцір на 2026/2027 навучальны год: семінар-нарада для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

27.08.2026

У рэжыме анлайн адбыўся семінар-нарада для членаў абласнога вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2026/2027 навучальным годзе».

Таццяна Мікалаеўна Бярговіна, метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці, акцэнтавала ўвагу на актуальных пытаннях нарматыўнага прававога і навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2026/2027 навучальным годзе (абноўлены Кодэкс аб адукацыі, тыпавы вучэбны план, адукацыйныя стандарты, правілы правядзення атэстацыі, метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення) і зменах у вучэбных праграмах.

Асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на ўроках: фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму праз лінгвакультуралагічны аналіз тэкстаў, міжпрадметныя сувязі, зварот да тэмы генацыду беларускага народа.

На семінары падвялі вынікі дзейнасці абласнога вучэбна-метадычнага аб’яднання ў 2025/2026 навучальным годзе і вызначылі актуальныя напрамкі работы на 2026/2027 навучальны год.