Сёння адбыліся навучальныя курсы "Выкарыстанне сродкаў візуалізацыі на ўроках беларускай мовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці" для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Спікерам мерапрыемства выступіла Наталля Вітальеўна Осіпава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА "Базавая школа №15 г.Полацка". Падчас навучальных курсаў педагогі разгледзелі ўмовы паспяховага ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці з выкарыстаннем сродкаў візуалізацыі інфармацыі на ўроках беларускай мовы. Акрамя таго, яны пазнаёміліся з электроннымі сервісамі для стварэння адукацыйнага кантэнту.
Асаблівая ўвага на семінары была нададзена развіццю інфармацыйнай і метадычнай кампетэнцыі педагогаў у пытаннях прымянення сродкаў візуалізацыі на ўроках беларускай мовы.
Па выніках навучання ўдзельнікі адзначылі, што атрыманыя веды дапамогуць больш эфектыўна развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў і рабіць урокі беларускай мовы больш нагляднымі і цікавымі.
