Метады і формы арганізацыі даследчай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры

23.04.2026

Сёння прайшлі навучальныя курсы «Метады і формы арганізацыі даследчай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Спікерам вебінара выступіла Дзядова Алена Сяргееўна, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава», кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

У ходзе вебінара разглядаліся ключавыя кампетэнцыі, фарміраванне якіх з’яўляецца асновай паспяховай даследчай дзейнасці.

Асаблівая ўвага была нададзена ўменню фармуляваць тэму і праблему даследавання, вызначэнню аб’екта, прадмета і мэты, падбору і аналізу крыніц, выбару метадаў і формаў у залежнасці ад тэмы, прадстаўленню вынікаў даследавання, падрыхтоўцы дакладу, прэзентацыі ў навукова-практычных мерапрыемствах.

У якасці дэманстрацыі эфектыўнай арганізацыі даследчай дзейнасці была прадстаўлена праца Квяцінскага Марата, вучня Алены Сяргееўны, якая атрымала дыплом II ступені на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару.

Разбор структуры, методыкі і логікі выканання гэтай працы дазволіў удзельнікам вебінара ўбачыць, як тэарэтычныя рэкамендацыі ўвасабляюцца ў рэальнай практыцы.