Сёння адбыліся навучальныя курсы "Выкарыстанне сучасных метадаў і прыёмаў фарміравання чытацкай адукаванасці" для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Вебінар правяла Ірына Уладзіміраўна Захарчук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст" ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма".
На навучальных курсах настаўнікі разгледзелі шляхі фарміравання чытацкай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, пазнаёміліся з сістэмай работы настаўніка-метадыста па фарміраванні чытацкай адукаванасці. Ірына Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу педагогаў на асаблівасцях і прынцыпах складання заданняў, накіраваных на фарміраванне, развіццё і праверку чытацкай адукаванасці вучняў па беларускай мове і літаратуры.
