Тэхналогіі штучнага інтэлекту ў дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры

25.03.2026

Сёння настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разгледзелі ўмовы паспяховага выкарыстання штучнага інтэлекту ў адукацыйным працэсе на навучальных курсах “Тэхналогіі штучнага інтэлекту ў дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры”.

  

Спікерам вебінара выступіла Таццяна Іванаўна Лісава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” ДУА “Гімназія №3 г.Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)”.

Таццяна Іванаўна прадэманстравала пакрокавы план узаемадзеяння з AI-сэрвісамі: ад пастаноўкі задачы да крытычнага аналізу атрыманага выніку. Асаблівы акцэнт зрабіла на тым, што вынік працы штучнага інтэлекту абавязкова патрабуе метадычнай дапрацоўкі настаўнікам.

Сапраўднай знаходкай для педагогаў стала знаёмства з канструкцыяй дакладнага запыту (промта). Спікер растлумачыла, як правільна «размаўляць» з нейрасеткай, каб атрымліваць якасныя, лагічна выбудаваныя адказы і метадычныя матэрыялы.

Удзельнікі прыйшлі да высновы, што ў сучаснай адукацыі штучны інтэлект эфектыўны інструмент у руках педагога, які пашырае яго магчымасці.