Сёння адбыліся навучальныя курсы «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: новыя падыходы на ўроках беларускай мовы і літаратуры» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Спікерам выступіла Ірына Мікалаеўна Арлова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна».
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з сучаснымі падыходамі да арганізацыі навучальнага працэсу, укараненнем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і інтэрактыўных метадаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Ірына Мікалаеўна прадставіла методыку выкарыстання штучнага інтэлекту, QR-кодаў і воблачных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры, а таксама прыёмы па стварэнні анлайн-віктарын, літаратурных візітовак і акаўнтаў персанажаў.
Па выніках вебінара ўдзельнікі атрымалі метадычны кейс з гатовымі дыдактычнымі матэрыяламі і спасылкамі на карысныя інтэрактыўныя рэсурсы.
.jpg)