Сёння адбыліся навучальныя курсы (тэматычны семінар) "Педагагічная дыягностыка ведаў і ўменняў вучняў як адна з умоў аптымізацыі працэсу навучання беларускай мове і літаратуры" для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Спікерам семінара выступіла Аляксандра Аляксандраўна Белянкова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА "Гімназія №2 г.Оршы".
.jpg)
Падчас навучальных курсах настаўнікі пазнаёміліся з эфектыўнасцю і практычнай значнасцю прыёмаў "Каляровы тэст", "Каляровыя палі", "Міні-ЦЭ", "Шукаем дачыненні", "Твор ад А да Я", "Таблічка для разумнічкі" пры арганізацыі дыягностыкі ведаў і ўменняў вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Увага педагогаў была акцэнтавана на ўсведамленні дыягностыкі ведаў і ўменняў вучняў як адной з умоў аптымізацыі працэсу навучання беларускай мове і літаратуры.
_0.jpg)