
У нацыянальным драматычным тэатры імя Янкі Купалы па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын прайшло мерапрыемства «Дзень роднай мовы: ода беларускай жанчыне».
Са сцэны гучалі вершы беларускіх паэтаў у гонар беларускай жанчыны.
Віцебскую вобласць прадстаўляла сям'я Бярговіных: Таццяна Мікалаеўна, старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, сын Захар, вучань 9 класа сярэдняй школы №28 г.Віцебска імя Е.С.Зяньковай. У сваім выступленні яны ўслаўлялі жанчыну-маці. Са сцэны прагучалі творы В.Старычонка «Гімн маці» і Э.Агняцвет «Слова пра маці».
Мама... На якой бы мове свету ні гучала гэта слова, сэнс яго нязменна застаецца аднолькавым для кожнага чалавека. У гэтым слове ўсё самое светлае, самае чыстае, прыгожае і цудоўнае.
