Сёння адбыліся навучальныя курсы (вебінар) «Урок беларускай літаратуры: асацыятыўны аналіз мастацкага твора» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Спікерам вебінара выступіў Яўген Валер’евіч Есіс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №16 г.Мазыра», лаўрэат рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2017», магістр філалагічных навук, даследчык педагагічных навук, аўтар шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў і навукова-метадычных публікацый.
На навучальных курсах удзельнікі разгледзелі ўмовы паспяховага развіцця асацыятыўнага мыслення пры вывучэнні айчыннага слоўнага мастацтва, пазнаёміліся з методыкай асацыятыўнага аналізу мастацкага тэксту на ўроку беларускай літаратуры. Увага педагогаў была акцэнтавана на фарміраванне асацыятыўнага мыслення вучняў як эфектыўнага сродку развіцця іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу.
