Адбыліся навучальныя курсы (вебінар) «Творчыя работы вучняў: проста пра складанае» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі.
Спікерам вебінара выступіла Алена Уладзіміраўна Казлова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф.Скарыны».
На навучальных курсах былі разгледжаны наступныя пытанні:
- пераказ як форма комплекснай работы з тэкстам;
- сачыненне: творчы падыход да творчай работы;
- дзейсныя формы работы з вучнямі на этапе навучання напісанню водгуку;
- спецыфіка работы настаўніка пры падрыхтоўцы вучняў да выпускных экзаменаў па беларускай мове за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Слухачы разгледзелі ўмовы паспяховага ажыццяўлення работы з вучнямі пры напісанні творчых работ. Удзельнікі далі высокую ацэнку арганізацыі і зместу вебінара.