Метадычныя арыенціры для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2025/2026 год

20.08.2025

У рэжыме анлайн метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Таццяна Мікалаеўна Бярговіна правяла семінар-нараду “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” ў 2025/2026 навучальным годзе” для членаў абласнога вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

На сустрэчы разгледжаны наступныя пытанні:

- нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе;

- патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу;

- аналіз вынікаў экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- цэнтралізаваны экзамен па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- падрыхтоўка вучняў да рэпетыцыйнага нацыянальнага даследавання якасці адукацыі;

- рэалізацыя задач Года добраўпарадкавання ва ўстановах адукацыі і на прылеглай тэрыторыі.

Падведзены вынікі дзейнасці вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2024/2025 навучальным годзе. Вызначаны актуальныя напрамкі работы метадычнага аб’яднання ў новым навучальным годзе.