Стратэгіі і ўмовы паспяховай работы з інтэлектуальна адоранымі вучнямі

12.05.2025

Сёння прайшлі навучальныя курсы "Спецыфіка работы з высокаматываванымі і інтэлектуальна адоранымі вучнямі па беларускай мове і літаратуры" для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі. Семінар накіраваны на павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у сферы арганізацыйна-метадычнага суправаджэння работы з адоранымі вучнямі.

Спікеры – Ірына Мікалаеўна Арлова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст" ДУА "Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна"; Алена Анатольеўна Мацарская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Новалукомля імя Ф.Ф.Дуброўскага".

Слухачы разгледзелі ўмовы паспяховага ажыццяўлення работы з высокаматываванымі і інтэлектуальна адоранымі вучнямі па беларускай мове і літаратуры, пазнаёміліся з асноўнымі метадычнымі інструментамі ў рабоце з інтэлектуальна адоранымі вучнямі, эфектыўнымі формамі і метадамі работы для павышэння матывацыйнай сферы дзейнасці навучэнцаў.