Праект «Рэспубліканская метадычная школа»

10.04.2025

У рамках рэалізацыі праекта «Рэспубліканская метадычная школа: урок XXI стагоддзя» прайшлі комплексныя выязныя заняткі на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №2 г.Оршы» для метадыстаў інстытутаў развіцця адукацыі, вучэбна-метадычных кабінетаў (цэнтраў), настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі прыняў удзел у падрыхтоўцы і арганізацыі дадзенага мерапрыемства.

З прывітальным словам і азначэннем праблемнага кола комплексных выязных заняткаў выступілі Таісія Філіпаўна Чахлова, метадыст упраўлення дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі», Ларыса Уладзіміраўна Сініцына, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №2 г.Оршы».

Людміла Віктараўна Лушчаева, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №2 г.Оршы», падзялілася вопытам работы па сучасных падыходах да ажыццяўлення кантролю і ацэнкі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў на ўроках па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».

Адкрыты ўрок па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на тэму «Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха». Гістарычная аснова твора» (IX клас) правяла Любоў Віктараўна Сякацкая, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» гімназіі №2 г. Оршы.

Педагогі прынялі ўдзел у майстар-класе «Педагагічная дыягностыка ведаў і ўменняў вучняў як адна з умоў аптымізацыі працэсу навучання» настаўніка беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі №2 г. Оршы Аляксандры Аляксандраўны Белянковай.

Выязныя заняткі садзейнічалі павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па ажыццяўленні кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроках па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», а таксама наладжванню прафесійных кантактаў з мэтай супрацоўніцтва ў далейшай дзейнасці.