Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці

24.03.2025
Сёння прайшоў тэматычны семінар “Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з дапамогай сучасных тэхналогій і метадаў навучання”.
Спікерам семінара выступіла Галіна Анатольеўна Сухава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” гімназіі № 5 г. Віцебска імя І.І.  Люднікава.
   
Настаўнікі-філолагі пазнаёміліся з метадамі і прыёмамі працы з мастацкім тэкстам па фарміраванні і развіцці функцыянальнай адукаванасці, кантрольна-ацэначнай дзейнасцю настаўніка на ўроках беларускай мовы і літаратуру, а таксама наведалі ўрок-назіранне для дарослых “Лірыка А. Куляшова”, вучнямі якога сталі метадысты інстытута, а ўдзельнікі семінара назіралі за дзейнасцю настаўніка і вучняў на ўроку і рабілі аналіз.
Слухачы высока ацанілі прафесіяналізм і кампетэнтнасць Сухавай Г.А., далі станоўчую адзнаку практычнаму характару семінара.