Пароль неўміручасці – родная мова

13.02.2025

Слухачы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры наведалі Віцебскую абласную бібліятэку імя У.І.Леніна, дзе адбылася сустрэча з дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам Ігарам Лявонавічам Капыловым, загадчыкам сектара камп’ютарнай лінгвістыкі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Уладзімірам Аляксандравічам Кошчанкам, старшыней Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдатам філалагічных навук Эльвірай Валер’еўнай Ярмоленка.

Падчас сустрэчы прайшла прэзентацыя кнігі «Беларуская мова ад А да Я», у якой у даступнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікі. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца мінулым і сучаснасцю беларускай мовы і жадае далучыцца да яе скарбаў.