Беларусь мая сінявокая

24.09.2024

У рамках акцыі «Час адзінства. Час добрых спраў» у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі арганізавана выстава творчых работ супрацоўнікаў інстытута і дзяцей супрацоўнікаў «Беларусь мая сінявокая».

Разнастайнасць тэхнік і якасць выканання работ пацвярджае, што ў інстытуце працуюць па-сапраўднаму таленавітыя і адораныя людзі.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены карціны, напісаныя на палатне, вышытыя крыжыкам, выкананыя ў тэхніках «Пластылін», «Гліна», «Саломка»; абрадавыя лялькі; вырабы з саломкі і лёну; дзіцячыя малюнкі і інш.

     

Экспазіцыя працягнецца да канца верасня 2024 года.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу творчых работ.