Адукацыя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

09.09.2024

На першым тыдні новага навучальнага года прайшло павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі па тэме “Змястоўна-тэхналагічнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы”. Настаўнікі разгледзелі наступныя пытанні: “Правілы афармлення навуковых тэкстаў (артыкулаў)”, “Асаблівасці планавання і арганізацыі працэсу навучання”, “Прадуктыўныя прыёмы працы з тэкстам”, “Эфектыўныя формы, метады і прыёмы навучання”, “Праектаванне і распрацоўка лічбавага педагагічнага прадукту”, “Сучасны ўрок як варыяцыйная форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці” і г.д.

Сваім перадавым педагагічным вопытам падзялілася настаўнік-метадыст, намеснік дырэктара ДУА “Гімназія № 8 г.Віцебска” Карасевіч Алена Міхайлаўна.

Кожны слухач змог знайсці адказы на ўсе пытанні пры правядзенні практычных заняткаў, круглага стала, дзелавой гульні, а таксама падзяліцца сваім уласным педагагічным вопытам.