23 жніўня 2024 года ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» ў рэжыме анлайн прайшоў семінар-нарада «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2024/2025 навучальным годзе» для членаў абласнога вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці Таццяна Мікалаеўна Бярговіна зрабіла акцэнт на наступных пытаннях:
нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе: Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах: асноўныя палажэнні, выхаванне ў сістэме адукацыі, агульныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу;
правілы бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
абноўленая вучэбная праграма па беларускай літаратуры для VIII класа;
новыя вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;
электронныя дадаткі да вучэбных дапаможнікаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», размешчаныя на інтэрнэт-рэсурсе «Профільнае навучанне» (http://profil.adu.by).
Былі прааналізаваны вынікі работы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2023/2024 навучальным годзе. Вызначаны актуальныя напрамкі работы метадычнага аб’яднання ў новым навучальным годзе для павышэння якасці адукацыі сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў.