100-гадовы юбілей мудрасці

30.11.2023

Сёлета святкуецца 100-годдзе з таго часу, як паэма Якуба Коласа “Новая зямля” выйшла ў свет. За гэты час пра паэму напісана мноства артыкулаў, даследаванняў, раскрыты яе багаты змест, ацэнены мастацкія вартасці. Тым не меней, сярод педагогаў і вучняў не зніжаецца цікавасць да славутага коласаўскага твора.

30 лістапада 2023 года ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ў рэжыме анлайн прайшла абласная метадычная дызайн-сесія «100-гадовы юбілей мудрасці, або Сучасныя падыходы да вывучэння паэмы «Новая зямля» Я. Коласа».

У дызайн-сесіі ўдзельнічалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры і навучэнцы педагагічных класаў. Мадэратарамі выступілі Наталля Захараўна Пятрова, метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і экспертнай дзейнасці інстытута, і Вольга Сцяпанаўна Зязюлькіна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Віцебска”.

Удзельнікі пазнаёміліся з сучаснымі метадамі і прыёмамі пры вывучэнні паэмы, вопытам арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў па “Новай зямлі”, кампетэнтнасна-арыентаванымі заданнямі як сродкам фарміравання чытацкай пісьменнасці вучняў. Пасля кожнага выступлення была магчымасць адказаць на пытанні і выканаць заданні ў анлайн-сэрвісе Mentimeter, што дазволіла зрабіць працу больш карыснай і плённай.

Спікеры дызайн-сесіі:

Кулыгіна Ксенія Ігараўна, вучаніца 8 «А» класа, і настаўніца ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Талачына імя М.П. Лугоўскага» Гвоздзева Сняжана Генадзьеўна,

Стрэльчанка Таццяна Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Наваполацка»,

Маліноўская Валянціна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Ліцэй г. Наваполацка»,

Чарняўская Людміла Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 4 г. Віцебска»,

Сякацкая Любоў Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Гімназія № 2 г. Оршы»,

Казачэнка Ірына Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Лельчыцкая раённая гімназія» (Гомельская вобласць).

Педагогі выказалі ўдзячнасць за цікавую і карысную інфармацыю, атрыманую на мерапрыемстве.

Фотогалерея: