Верыць у свайго вучня!

24.10.2023

Такія словы былі лейтматывам сустрэчы педагогаў падчас пасяджэння метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, што праходзіла ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. У межах пасяджэння Мартынкевіч Святлана Васільеўна, дацэнт кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджменту адукацыі, правяла тэматычны семінар «Сучасны ўрок беларускай мовы і літаратуры: ад праектавання да самааналізу».

Удзельнікі вылучылі новае ў нарматыўна-прававым і вучэбна-метадычным забеспячэнні зместу моўнай і літаратурнай адукацыі на 2023/2024 навучальны год. З цікавасцю слухалі парады па фаміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў, разглядалі заданні на развіццё чытацкай граматнасці, якія прадэманстравала С.В. Мартынкевіч з вопыту сваёй навукова-метадычнай працы. Як аўтар вучэбных дапаможнікаў Святлана Васільеўна раскрыла дыдактычныя “сакрэты” метадычнага апарату практыкаванняў сучасных падручнікаў, якія часам застаюцца па-за ўвагай настаўнікаў, заахвочвала да прадуктыўнага выкарыстання іх зместу на ўроку. У выніку ўсе прыйшлі да высновы: верце ў магчымасці свайго вучня, не бойцеся прапаноўваць пазнавальныя, крэатыўныя заданні, бо разнастайнасць варыянтаў іх выканання робіць працэс пазнання захапляльным, а прадмет цікавым.

Фотогалерея: