Навука – не мука!

18.04.2023

Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі адукацыйнага семінара “Тэхналогіі падрыхтоўкі работ навукова-даследчага характару па беларускай мове і літаратуры” разам з дацэнтам кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджмента адукацыі Святланай Васільеўнай Мартынкевіч.

На семінары абмяркоўваліся рацыянальныя формы і шляхі арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці, разглядаліся эфектыўныя методыкі развіцця навуковага мыслення і фарміравання даследчых кампетэнцый вучняў. Актыўна абмяркоўвалі этапы правядзення навуковага даследавання: шляхі пошуку крыніц даследавання, стратэгіі збору фактычнага матэрыялу, разглядалі ўмовы якаснай прэзентацыі атрыманых навуковых вынікаў. У першую чаргу настаўнікі цікавіліся асноўнымі патрабаваннямі да афармлення конкурсных навукова-даследчых работ, крытэрыямі іх ацэнкі. З цікавасцю даведаліся пра ўкараненне сучасных тэхналогій у працэс падрыхтоўкі конкурсных даследчых работ вучняў. Педагогі атрымалі канкрэтныя метадычныя рэкамендацыі, накіраваныя на ўдасканаленне іх прафесійных кампетэнцый у межах рэалізацыі навукова-даследчай парадыгмы павышэння кваліфікацыі.

Удзельнікі адзначылі практычную значнасць, даступнасць і актуальнасць прадстаўленых на семінары матэрыялаў.

Фотогалерея: