Сачыненне – праца творчая

31.03.2023

31 сакавіка 2023 года ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшлі навучальныя курсы (тэматычны семінар) «Сачыненне як творчая праца ў сістэме падрыхтоўкі вучняў да выніковай атэстацыі». Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з шаснаццаці раёнаў Віцебскай вобласці і горада Віцебска разам з дацэнтам кафедры педагогікі, прыватных методык і менеджмента адукацыі Святланай Васільеўнай Мартынкевіч абмеркавалі актуальныя змены ў сістэме планавання ўрокаў беларускай мовы ў сувязі з неабходнасцю выдзялення дадатковых гадзін на развіццё маўлення. Вылучылі і разгледзелі асаблівасці сачыненняў як перспектыўнай формы выніковай атэстацыі вучняў у кантэксце падрыхтоўкі да адзінага экзамену па беларускай мове. Элементы майстар-класа з прэзентацыяй алгарытму мадэлявання сачыненняў розных тыпаў дазволілі настаўнікам практычна апрабаваць разнастайныя метадычныя прыёмы стварэння тэкстаў. Педагогі атрымалі канкрэтныя лінгваметадычныя рэкамендацыі, накіраваныя на ўдасканаленне іх прафесійных кампетэнцый.

 

Фотогалерея: